Перайсці да зместу

Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце
Краіна
Знаходзіцца ў адміністрацыйнай адзінцы
Месцазнаходжанне
Дата 12 кастрычніка 2003
Колькасць загінулых
  • 31 чал.

Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце адбыўся ноччу 12 кастрычніка 2003 г. У выніку згарэў драўляны будынак на тэрыторыі інтэрната ў пасёлку Казлоўшчына (Дзятлаўскі раён Гродзенскай вобласці) і загінуў 31 чалавек.

У 4 гадзіны ночы у драўляным будынку псіханеўралагічнага інтэрната Казлоўшчыны пачаўся пажар, але да 4:36, калі прыехалі пажарныя, агонь тушылі сіламі санітарак і аховы. У выніку будынак згарэў, быў выратаваны 31 чалавек і яшчэ 31 чалавек загінуў[1]. Нефармальна трагедыю назвалі «другой Нямігай», а ў спісе катастроф Беларусі на сайце Stalker.by яна заняла 8-е месца па маштабе[2]. Існуюць розныя версіі, што магло стаць прычынай пажару і такой маштабнай гібелі людзей, але ў асноўным яны зводзяцца да дрэнна наладжанай супрацьпажарнай сістэмы ў інтэрнаце[3][4]. Жалоба па загінулых у краіне абвешчана не была[5], але 27 лістапада 2003 г. Мінгарвыканкам выдаў «Рашэнне Аб дадатковых мерах, па забеспячэнню бяспекі жыццядзейнасці аб’ектаў г. Мінска» № 1993, у якім было заяўлена: «Наступствы пажару 12 кастрычніка 2003 года ў Казлоўшчынскім псіханеўралагічным дыспансеры Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці, ахвярамі якога сталі 31 чалавек, у чарговы раз пацвярджаюць актуальнасць забеспячэння супрацьпажарнай абароны аб’ектаў сацыяльна-культурнай сферы і падрыхтаванасці абслуговага персаналу да дзеянняў у экстрэмальных умовах»[6]. Далей у гэтым дакуменце прыводзіліся меры паляпшэння супрацьпажарнай бяспекі[7].

Зноскі